Неразумны парсючок

Неразумны парсючок
I
Слухай ,дзетка, калi ласка,
Вось такая выйшла казка.
Неяк ладны парсючок
Выйша? цiха на лужок.

I гаворыць парасятка :
?Не указ мне бацька,матка.
Я адзiны з парсюко?,
Што не слухае бацько?.

Хачу свет заваяваць,
У iм адзiны кiраваць?.
Кажа здзi;леная мацi
Неразумнай парасяцi:

?Раскажы ж ты мне хаця,
Як ты пойдзеш у свет, дзiця?
Як ты будзеш у свеце жыць,
Калi толькi ста? хадзiць?


Капыты твае слабыя,
Лыч нiчога не нарые.
I мазго? менш, чым у куры.
Любы звер цябе абдурыць.

Хочаш ты валодаць светам?
Хiба шчасце толькi ? гэтым?
Парсючок ма?ча?, як сыч,
I уцек, задра?шы лыч.
II
I пабег у свет парсюк,
Выйша? ён на дзi?ны луг.
А вакол гуляе лета,
Водар ад духмяных кветак!!!

Недзе там цячэ рака,
I убачы? ён быка.
П: ?Вось дык звер: карова быццам,
Мяне нават не баiцца??

?Вось цiкавы пятачок,-
Кажа парсюку бычок,-


Смешных я такiх не бачы?,
Будзеш мне служыць,-зазначы?, ;

-А не будзеш паслухмяны-
Завяду цябе да мамы?.
П: ?Слухай, дзi?ная карова,
Я скажу табе два словы:

Розум свой ты дзе забыла?
Там, дзе вымя пагубiла?
Я не слухаю бацько?,
А паслухаю каро??!

Дык вось, вымя каб знайшла,
Малака мне прынясла.
Я ж пайшо? гуляць па свеце,
Пакуль сонейка у леце?.
Адпачыць парсюк прысе?,
Як аднекуль выйша? ле?.
П: ?Што за вельмi дзi?ны кот,
Лысы ?весь, спiна, жывот,

Ды з касматай галавою,
Ганарыцца сам сабою??
Кажа: ?Я ? свеце цар,
I табе я гаспадар!

А не будзеш мяне слухаць,
З’ем цябе я, аблавухi!?
Парсючок яму ? адказ:
?Кот аблезлы – мне указ?!

Я не слухаю бацько?
Буду слухаць тут като??!
Жалудо? мне прынясеш,
Калi хочаш, сам паеш.

I каб грыву мне падстрыг,
А не зробiш – дам пад дых?.
Кажа гледзячы ? твар :
?Я цяпер у свеце цар!!!

Забяру тваю карону,
Пакуль цэлы - марш дадому.?

?Вось дык смех –парсюк з каронай!?-
Раскрычалася варона.

Выйша; парсючок на трон,
Быццам свету чэмпiён.
I загад усiм чытае,
Што яго нiшто не дбае,
Будзе ;се, як мае быць.
П: ?Вы павiнны мне служыць!!!?

IV

Тут выходзiць з лесу лiска,
Уся гаворыць па-англiйску.
Модная на ёй спаднiца,
Залатыя завушнiцы:

?Hello,pig! How do you do?
Лепш я пана не знайду.
Ты з усiмi пасвары;ся
I сабой заганары;ся.

Але добра, так i быць
Буду я табе служыць.

;сё зраблю, што загадаеш.
Асалоду атрымаеш

Ад таго, як я слугую,
Не спаткаеш больш такую.
Самы ладны парсючок ;-
Лепшы ; свеце сябручок,

У цябе пятак, як гузiк,
Як iдзеш – трасецца пузiк.
I вушамi лапацiш,
Што здаецца паляцiш.

На баку татуiро?ка,
Цi прысохла то вяро?ка.
Я табе хачу прызнацца:
Ты такая ?Piggi?-цаца!!!

Кожны ведае камар
Наша Piggi-superStar!!!
Хочаш смачных жалудо??
Да мяне пайшлi дамо?.?

Парсючок развесi? вушы,
Розум ста? яго не дужы.
Ён iдзе, як скажа лiска:
Тут цiшэй, тут вельмi cлiзка.

Тут цябе я пранясу,
Ногi не мачы ? расу.
Выйшлi да нары яны:
По?ны жалудо? збаны,

Мёд, авёс, грыбы, арэхi-
Вочы ? парсюка пабеглi.
Самай рознай саланiны.
Л: ?Не хапае мне свiнiны.

Нешта я не так сказала.
Я хачу паесцi сала.
Вой, iзно?, кажу не так.
Ты прабач мяне, пятак?

Яму лье яна вiно
I паказвае кiно.

Кожны раз гаворыць: ?Please?.
Гэта зброя хiтрых лiс.

I танцуе, i гарцуе,
I ? пятак яго цалуе,
I адмыла брудны бок,
А парсюк усё чмок i чмок.

П: ?Лепш мяне глядзiш за мацi!?
Цi ёсць розум ? парасяцi?
Вельмi смачна ён пае?,
I ад радасцi змарне?.

Бачыць сон ён каляровы,
Чуе ? сне матулi словы:
?Я цябе, сынок, знайду,
Трапi?, мiлы, ты ? бяду?.

Ён ад гэтых сло? прачну?ся ;
У палоне апыну?ся.
Звязаныя лыч i ногi,
I лiсы ?жо голас строгi.

V

Выйшла мацi на лужок:
?Дзе ж ты, дзе ж ты, мой сынок?
Ты на што пайшо? галодны
Вандраваць у свеце цёмным?

Лес ля дома, блiзка рэчка.
Дзе ты знойдзеш лепш мястэчка?
Ранiцай спявае салавей
Сваю песню для свiней?.

Чуе сэрцам, чуе мацi,
Што не добра парасяцi.
I бяжыць, не чуе ног:
?Дзе ж ты, дзе ж ты , мой сынок??

Папыталася ? быка,
Бык дае ёй малака:
?Твой сынок гарэзны нейкi,
Розныя гаворыць здзекi?.

М: ?Штосьцi ты мне хлусiш бык,
Шкодны у цябе язык?.
Тут сустрэ?ся мацi ле?,
Плача: ?Я яго не е?.

Парсючок твой злосны нейкi
I адны гаворыць здзекi.
I карону адабра?,
Грыву стрыгчы загада?.

Я скажу, як цар прыроды,
Нарабi? твой хлопец шкоды?.
М: ?Слухай ты, што ? свеце першы,
Мой сынок чытае вершы

Пра рамонак, васiлёк,
Ён пакры?дзiць б вас не змог?.
I пытае мацi ? дрэ?:
?Можа, парсючок тут е??

I пытае у травы:
?Пра яго не чулi вы?
I пытае вецярок:
?Падкажы мне, дзе сынок?!

I ? адказ гавораць ?се:
?Ты б не верыла лiсе.
Ты хутчэй бы паспяшала,
А то зробiць з хлопца сала?.

VI

Кажа лiска: ? Усё, парсюк,
Не ?цячэш з маiх ты рук.
Зараз я цябе паважу,
Потым на агнi засмажу.

Той не ведае, як быць,
I ад жаху ;весь дрыжыць.
Да лiсы прыбегла мацi.
Грукацiць, каб чулi ? хаце.

I спужалася тут лiска,
I забыла пра англiйскi:
?Хто прыйшо? там, што за ён?
Мацi кажа: ?Паштальён.

Бандэроль да вас ад во?ка
I цiкавая пашто?ка?

Л: ?Ну, i што там ад ва?ка??
М: ?Я прынесла парсюка.

Таго,што кажа свету цар
I усiм нам гаспадар?
Л: ?Нешта блытае ва?чок,
У мяне ж той парсючок?.

М: ?Вам патрэбна распiсацца,
Жартавала я, за зайца?.
Лiска вылезла з нары.
М: ?Зайца на, трымай, бяры?

Атрымала ? хвост i ? бок.
I ляцела з усiх ног.
Развязала мацi сына.
Вось жалобная карцiна.

Плача цiха свiнаматка:
?Маё ж, мiлае дзiцятка,
Як бы ? свеце ты пражы?,
Калi ты бацько? забы???

Словы мацеры, як пытка.
Парасяцi cтала брыдка.
Апусцi? чырвоны нос,
I стрымаць не можа слёз:

?Ты прабач мяне, матуля,
Больш за ?с?х цябе люблю я.
Роднага люблю я тату.
Калi пусцiш зно? у хату,

Не ?цяку ад вас нiколi,
Стану лепшы я ? школе,
Будзеш мною ганарыцца,
Больш не буду я сварыцца.

Што ж iзно? намоклi вочы??
М: ?Я ад радасцi сыночак!?
Зразумела парасяцi :
Усiх мацней – каханне мацi.

Мацi любiць i лiхое,
I неразумнае такое,

Усё адно ж яе дзiцятка.
Напячэ яна аладка?.

Дзеткi бегаюць вакол
Сядуць разам ?се за стол.
Няма шчасця больш у свеце,
Калi разам бацькi й дзецi.

VII

Увесь свiнны гуляе хле?,
Прыйшлi ? госцi бык i ле?.
На ?весь свет iдзе гамонка.
Плачуць, то смяюцца звонка.

Сёння ? гэтай хаце свята,
У доме ?се iх парасяты.
Пiлi, елi, хрукацелi,
Разам з сала?ём запелi.
Атрыма?ся сла?ны хор.
Во?к ледзь ? лесе не памёр.



Метки:
Предыдущий: Итоги - Вольному-Воля! тур3 - Стихи для детей
Следующий: Зайчик. Мишка. Лисичка. - из цикла Игрушки