Вёсачка

Прытамiлася летам,
вёсачка?..
Не чакала
гультайка-цень
Глянуць як ружовай
палосачкай
Развiта?ся з табою
дзень.
Ты, датупа?шы
так да цёмнага,
I мяркуючы
адпачыць,
Прыгадаеш,
што сёння зроблена,
Будзеш думаць,
як за?тра жыць,
Ды за?важыш на сон,
як нечая,
Не спяшаючыся,
рука
Прыхiнае да вусна?
вечарам
Кубак цёплага
малака.





Метки:
Предыдущий: Па вясне...
Следующий: Маленькая пушынка