НЕДАсканалая iстота

Недасканалая ?стота
жытло здымае ува мне.
? так к?руе мной употай,
што ?сё жыццё па-свойму гне.

Хоць не даюся я, пракуда
у кожнай справе, кожны м?г
суе да?жэнны нос усюды
? распускае свой язык.

Хаця ?сяго-тк? кватаранка,
а гаспадарыць – хоць крычы:
як пачынае звягу зранку,
так ? п?луе да начы.

Дае бясплатныя парады –
што можна мне, а што – н?-н?
? п?льна к?дае пагляды
на свет мой знешн? з глыб?н?.

Бывае так, што ледзь не плачу
з-за нейкай больк?, а яна
з мяне страсае справаздачу,
? што не так – мая в?на.

А ноччу ? бок мяне штурхае –
ц? быль абдумваю сваю,
ц?, бессаромная такая,
ужо да?но салодка сплю.

Вось так ? мучымся мы з ёю:
хаця агульны маем дах,
я з недарэкаю сваёю
амаль штодзённа “на нажах”.

Магчыма, Бог таго жадае,
каб кожны з нас анёлам ста?.
ды як магчыма рэч такая,
кал? ?нутры – не ?дэал?!

12.01.2013

Метки:
Предыдущий: Маги у брагине. - Брат гине?
Следующий: Паштет па-лабаровСКИ