Давай не будзем

Давай ужо не будзем больш аб тым,
Што ты ? я - дзве розныя планеты,
Што бачыш у кашмарных снах мяне ты,
Што нашыя аднос?ны, як дым ...
Давай ужо не будзем больш аб тым.

У вочы дай мне шанец заз?рнуць,
Каб зразумець, што сварк? пам?ж нам?,
Як злыя мух?, робяцца сланам?,
Перашкаджаюць згоды дасягнуць ...
У вочы дай мне шанец заз?рнуць.

Давай, у рэшце рэшт, мы знойдзем шлях
Туды, дзе нас чакае тольк? згода.
Хай дрэннае жыццё з пачаткам года
Накрые снегам белым ? палях.
Давай, у рэшце рэшт, мы знойдзем шлях.
31.01.2014


Метки:
Предыдущий: Усе мина
Следующий: No exit...