Касцюшкава прысяга

?. Л?ст з Петрапа?ла?скай крэпасц?

Як вы, любая мац? мая? Кацярына? Ганна?
Як ты, Юзэф? У Сяхнов?чах, мус?ць, зараз.
Як там дзец?, унукi? З цягам часо? складана
перал?чваць ус?х — гэта быццам складаць каштарыс.

Я сумую адчайна. Дарэчы, м?нулай ноччу
нап?са?ся першы не да Людв?к? вершык.
У ?м пра тое, як я вандрава? ды збочы?,
каб дадому ды пешшу, дарма што за?зяты вершн?к.

Недзе побач са мной з басц?ённых муро? апо?дн?
чысц?ць горла гармата, ? нас вядуць у прыб?ральню.
Кольк? шчэ нашы жыцц? на ?скрайку ?мперы? по?н?ць
будуць грукат, праклёны ды лямант звано? разв?тальных?

А сапра?дны палон — гэта тое, што роб?цца звычкай.
Я мяркую, што ? гэтым сапра?дная с?ла ката?.
Што раблю? Раззнаём??ся з пацукам?, п?льную зн?чк?
у каардынатнай с?стэме крата?.

? чарга на прагулку зняволеным ды збялелым
у расейск?х турмах, здаецца, у парадку рэча?,
бо па нас, л?цв?на?, прыходзяць ня з кожным стрэлам,
вось у гэтым яны пакуль не дал? асечак.

Мы з Юльянам, увогулле, мус?м до?га
не гуляць пад хмарным пятровым небам,
што зл?ваецца колерам шэрым з такой жа падлогай,
? ?жо не ?цям?ш, дзе тая рака, дзе глеба.

Вось так? бы туманны мур ды на?сцяж мане?ра,
каб гусцела, што тая в?льготнасць, у далонях зброя
? знянацку сляп?ла вочы лязо кас?нера?,
бо выключна ? бл?жн?м ба? ажывае мроя.

Але ?сё сп?саць на надвор’е было б спрашчэнствам.
Мы ? сам? сабе стагоддз? капал? ямку:
нават Бог не паспе? бы на нашыя ?с? набажэнствы
ды вагаецца шляхта ? адным ? друг?м напрамку.

Кал? нехта наважыцца з нашых мясц?н па справах
(хай бы зараз, пакуль яе не заснежыць),
дык прашу — перадайце мне жменю зямл? з фальварку.
На маг?лу ня хоп?ць, але ля яе — усцешыць...

??. Размова з Па?лам ?

“Ты — славуты змагар за свабоду брытанск?х калон?й.
Генерал-брыгадз?р, не як? там штабны падгалосак.
Я сачы?, як вы слушна чын?л? канфуз Кароне.
Ан?водны бок не забы?ся на твой унёсак.

Мне ня трэба больш ворага?, чым ужо ёсць. ? скуру
драць ёсць сэнс, кал? гэта паслужыць узорам.
Буду шчырым з табою, Тадэвуш Банавентура:
у цябе ёсць шанец спра?дз?ць лац?нск? корань.

Прапаную табе старую, як свет, дамову
(мне пасуюць кандотты, а вешаць цябе — навошта?):
прысягн? мне на вернасць ? лепей — на нашай мове.
Атрымаеш свабоду, сялян ? нямала гроша?.

Пры табе застануцца маёнтак ды крыж малення.
Застанешся ?плывовай персонай. Што скажаш? Згода?
Усяго тае справы, што стаць на абодва кален?
? сказаць “абяцаю н?кол? табе не нанос?ць шкоды”. —

“Гасудар, я гатовы, але прысягаць асобе
не магу, кал? тольк? яна не ? спадн?цы.
Мне таксама, дарэчы, ? поза не даспадобы —
кленчу цалкам я тольк? як п’ю з крын?цы.

Вось так?я ?мовы. Сабе жа пак?нь прыгонных.
Хай звярне вызваленчы ?мпэт на сябро? на ма?х вял?касць.
Што да мовы... дык я жа?нерам палонным
адмыслова па-руску каза? тольк? слова “л?тасць”.

Цар ма?ча?, адчува? ?нсургэнцк? нора?,
але розум падказва? надзейны ? звыклы вобраз:
у Рас?? за?сёды знойдзецца граф Сувора?.
Цар падума? крыху ды й мов?? з палёгкаю: “Добра.

А кал? ж ты ?зно? зроб?ш выбар, Тадэвуш, ня?далы,
дык чакаюць цябе ?жо С?б?р, ланцуг? ды ядры”.
Мо, пак?нем пагрозы на хворым сумленн? Па?ла,
як ? рэштк? размовы, як кажуць цяпер, за кадрам.

???. Прысяга

Час ?шо?, снежань хуценька холад спрычын??,
ды так?, што спазнелыя вершн?к? падал? з коня?.
Так? нехта прыеха? наведаць Касцюшку з малой айчыны,
л?ст ад родных ды нешта яшчэ працягну? у далон?.

Павял? арыштанта змацо?ваць з царом дамову.
Цвёрда голас касцюшка? гуча? у каменданцк?м пако?:
“Я клянуся н?кол? не здрадз?ць н?водным словам,
ан? думкай зямл?, цяпер стаю на якой я”.

Варушыл?ся хмары, як быццам пад ветрам — збожжа.
Ад уважл?вых ? ?сюды?сных вачэй употай
апусц??ся Тадэвуш сп?ной да дзвярэй на ложак,
усм?хну?ся...
Ды вытрас зямлю з бота?.

Метки:
Предыдущий: Le fantome
Следующий: Так холодно...